Інфасесія Беларускай Рады культуры: праца і вынікі за 2023 год (30 студзеня)
Мерапраемства арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Журналістаў, творцаў, партнёраў і ўсіх зацікаўленых запрашаем узяць удзел у анлайн-інфасесіі, прысвечанай адметнасцям працы Беларускай Рады культуры і вынікам дзейнасці арганізацыі за 2023 год.
Калі: 30 студзеня 2024, а 17:00 СЕТ / 19:00 (Мінск)
Дзе: Zoom
Падчас анлайн-сустрэчы вы даведаецеся:
-
як працуе Беларуская Рада культуры;
-
чым яна займалася ў 2023 годзе і якіх вынікаў дасягнула;
-
якія мае планы.
Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры паразважаюць разам з удзельнікамі інфасесіі пра сённяшні дзень і будучыню беларускай культуры і адкажуць на пытанні.
Спікеры:
-
кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін;
-
унутраная каардынатарка Рады Надзея Гарэцкая;
-
грант-менеджарка праграмы ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая;
-
а таксама іншыя чальцы каманды Рады культуры.
Да анлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю.
Зарэгістравацца можна па спасылцы
Рэгістрацыя завершыцца 29 студзеня а 23.59 (мінскі час).
Увага! Спасылку, што дазволіць далучыцца да сустрэчы, арганізатары дашлюць на e‑mail, указаны падчас рэгістрацыі. Ліст можа трапіць у спам, таму напярэдадні сустрэчы правярайце папкі «Спам» і «Промаакцыі» сваёй электроннай скрыні. Таксама сачыце за абвесткамі на афіцыйным тэлеграм-канале Беларускай Рады культуры.