Кароткатэрміновыя гранты на распрацоўку бізнес-ідэй для медыяў у выгнанні (дэдлайн — 27 кастрычніка)
Фонд JX запрашае незалежныя СМІ з Беларусі і Расіі, якія зараз працуюць у эміграцыці, падаць заяўку на фінансавую падтрымку і кансультацыі для распрацоўкі бізнес-ідэй.
СМІ ў выгнанні часта страчваюць устойлівыя крыніцы прыбытку. Праект фонда JX накіраваны на тое, каб дапамагчы медыям у эміграцыі знайсці новыя бізнэс-мадэлі. Мэтай павінна стаць стварэнне патоку фінансавання. Заяўкі з аднаразовым прыбыткам без стратэгіі маштабавання падтрымлівацца не будуць.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца медыі ў выгнанні, якія працуюць не менш за 6 месяцаў і рэгулярна ствараюць кантэнт, арыентаваны на аўдыторыю ў сваіх краінах.
Працягласць праекта: 1 лістапада — 31 снежня 2024 года.
Максімальная сума гранта: 10 000 еўра.
Падтрымка: да трох анлайн-сесій з кансультантам.
Апошні тэрмін падачы заявак — 27 кастрычніка 2024 года.