• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 верасня)

    Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.

    Калі: з 12 па 20 сакавіка 2025 года.

    Дзе: Прага і іншыя гарады Чэхіі, а таксама Брусэль.

    One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй Peo­ple in Need.

    Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2023–2025 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.

    Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў 20–30 еўра. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.

    Больш інфармацыі пра конкурс па спасылцы

    Дэдлайн падачы заяўкі 1 верасня 2024 года.

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся па адрасе program@oneworld.cz   

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці