Конкурс для фатографаў Sony World Photography Award
7 кастрычніка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
World Photography Organization прымае працы на штогадовы конкурс Sony World Photography Award.
Дасведчаныя і пачынаючыя фатографы — прафесіяналы і аматары — з розных краін свету могуць прыняць удзел у гэтым конкурсе.
Работы прымаюцца ў чатырох катэгорыях:
- прафесійны конкурс;
- адкрыты конкурс;
- студэнцкі конкурс;
- конкурс для маладых людзей ва ўзросце да 19 гадоў.
Пераможца ў прафесійнай катэгорыі атрымае прыз у памеры 25 000 долараў ЗША, пераможца ў адкрытай катэгорыі — 5 000 долараў ЗША. Пераможцы ва ўсіх катэгорыях атрымаюць абсталяванне ад кампаніі Sony і сертыфікаты.
Дэдлайны:
- у катэгорыі для студэнтаў — 29 лістапада 2024 года;
- у маладзёжнай і адкрытай катэгорыях — 3 студзеня 2025 года;
- у катэгорыі для прафесіяналаў — 10 студзеня 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Белорусский фотограф зафиксировал, как выглядели наши предки в начале ХХ века — редкие кадры из архива Александра Сержпутовского
04.07.2024
Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі
03.05.2024
МУС прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» медыяпраект «Это Минск, детка»
04.03.2024
Першы прэзідэнт Літвы прамаўляў прысягу ў тым ліку па-беларуску. На якіх прыкладах беларусам і літоўцам лепш зразумець адзін аднаго
14.12.2023