Конкурс для фрылансераў і журналістаў рэгіянальных СМІ (увесь свет)
Фонд імя Курта Шорка і Фонд Thomson Reuters ладзяць конкурс імя Курта Шорка. Прэмія прысуджаецца за дасягненні ў галіне міжнароднай журналістыкі.
У конкурсе могуць удзельнічаць фрылансеры, журналісты рэгіянальных СМІ і фіксеры з краін, якія развіваюцца і краін, якія знаходзяцца на пераходным этапе развіцця.
Журналісты друкаваных і анлайн-выданняў усяго свету могуць падаваць заяўкі на гэты конкурс.
Работы прымаюцца ў трох намінацыях:
-
фрылансеры, якія асвятляюць міжнародныя навіны;
-
рэпарцёры рэгіянальных медыя, якія асвятляюць навіны ў сваёй краіне ці рэгіёне;
-
фіксеры, якія супрацоўнічаюць з журналістамі навін.
Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае 5000 долараў ЗША.
Конкурс праводзіцца на знак памяці амерыканскага фрылансера, які загінуў пры выкананні задання агенцтва Reuters у Сьера-Леонэ ў 2000 годзе.
Дедлайн — 31 мая.
Падрабязная інфармацыя для ўдзелу ў конкурсе (па-ангельску)