Конкурс медыяпраектаў пра культуру і ідэнтычнасць беларусаў Belarusian Content Lab (дэдлайн — 19 лютага)
Адкрыты прыём заявак на конкурс Belarusian Content Lab для аўтараў, якія ствараюць медыяпраекты, сфакусаваныя на пытаннях культуры і ідэнтычнасці беларусаў.
Якія праекты могуць атрымаць падтрымку?
-
Праекты з шырокага спектру медыяплатформ, фарматаў і жанраў, у тым ліку вэб-праекты (паводле сцэнару або без сцэнару), дакументальныя фільмы/серыялы, мастацкія фільмы і тэлевізійныя пілотныя праекты, а таксама інтэрактыўны або імерсіўны XR-кантэнт.
-
Праекты могуць ахопліваць шырокі спектр тэм, у тым ліку беларускую культурную ідэнтычнасць і мову, сацыяльнае і эканамічнае развіццё, гістарычныя падзеі, мінулае, сучаснасць і будучыню краіны.
-
Мэтавай аўдыторыяй праекта павінны быць беларусы, якія жывуць у краіне і за мяжой.
-
Могуць быць падтрыманыя праекты, накіраваныя на стварэнне кантэнту на беларускай або рускай мовах.
Лабараторыя будзе складацца з комплекснай шасцімесячнай праграмы пад кіраўніцтвам ментара, а таксама непасрэднай фінансавай падтрымкі ўсяго бюджэту праекта або яго часткі.
Хто мае права на ўдзел у лабараторыі?
-
Каманды могуць складацца з грамадзян любой краіны, якія прадэманстравалі цікавасць і/або сувязь з тэмамі, звязанымі з Беларуссю.
-
Для ўдзелу не патрабуецца мінімальнага досведу.
-
Удзельнічаць могуць каманды фізічных асоб (старэйшыя за 18 гадоў), а таксама юрыдычныя асобы або вытворчыя кампаніі.
-
Кожны ўдзельнік можа прапанаваць толькі адзін праект для разгляду на этапе адбору.
Заяўкі на ўдзел у лабараторыі дасылайце праз форму
Усе заяўкі павінны быць пададзеныя да 19 лютага 2024 года і могуць быць запоўненыя на беларускай, рускай або ангельскай мовах.
Калі будзе працаваць лабараторыя?
Мерапрыемствы будуць адбывацца з канца лютага па верасень 2024 года.З сакавіка па жнівень 2024 года ўдзельнікі лабараторыі будуць атрымліваць ментарскую падтрымку анлайн, і, па магчымасці, адбудуцца вочныя сустрэчы (выдаткі на праезд і пражыванне будуць пакрытыя арганізатарамі).
Больш інфармацыі пра конкус — па спасылцы
Па дадатковых пытаннях звятайцеся па адрасе promo@dmi.lt
Конкурс Belarusian Content Lab арганізаваны літоўскай няўрадавай арганізацыяй Democratic Media Institute, якая падтрымлівае развіццё незалежных медыяў.