• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на лепшыя матэрыялы пра працоўную міграцыю (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Міжнародная арганізацыя працы прымае заяўкі на штогадовы Глабальны медыяконкурс па пытаннях працоўнай міграцыі. Можна дасылаць артыкулы, відэа ці іншыя мультымедыйныя матэрыялы.

    Мэта конкурсу — прадставіць якасныя матэрыялы пра праблемы, звязаныя з працоўнай міграцыяй, падкрэсліць пазітыўны ўклад працоўных мігрантаў у жыццё грамадства, а таксама супрацьстаяць ксенафобіі і дыскрымінацыі працоўных мігрантаў.

    На конкурс прымаюцца друкаваныя, відэа‑, радыё- і мультымедыйныя матэрыялы і фотаэсэ, апублікаваныя або выпушчаныя ў эфір у перыяд паміж 31 кастрычніка 2023 і 31 кастрычніка 2024 года.

    Матэрыялы на ўсіх мовах, акрамя англійскай, французскай і іспанскай, павінны суправаджацца перакладам.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    У конкурсе тры катэгорыі для прафесіяналаў і адна студэнцкая катэгорыя.

    Прызы ў прафесійных катэгорыях складуць 1 200 долараў ЗША кожны, прыз у студэнцкай катэгорыі — 500 долараў ЗША. Замест грашовых прызоў лаўрэаты змогуць выбраць стыпендыю на ўдзел у курсе, прысвечаным справядліваму найму або працоўнай міграцыі ў 2025 годзе.

    З нагоды дзесятай гадавіны Пратакола 2014 года да Канвенцыі аб прымусовай працы будзе прысуджаны спецыяльны прыз за рэпартаж пра прымусовую працу і гандаль людзьмі.

    Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці