• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў (да 28 лютага)

    Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

    Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

    У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

    Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 эўра);

    Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 7 001 да 25.000 для праектаў тэрмінам, не меньш  за год; да; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);

    Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 8 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

    Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

    • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);

    • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;

    • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;

    • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;

    • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;

    • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;

    • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

    Падрабязна з умовами падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў.

    Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org

     

    Related documents

    BHRH-archive.zip

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці