Конкурс «Прэс-фота Літвы 2025» (дэдлайн — 7 лютага)
Адкрыты прыём заявак на XXIV Нацыянальны конкурс «Прэс-фота Літвы 2025» (LSF2025).
Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя фатографы, якія пражываюць у Літве і публікуюць фатаграфіі ў друкаваных або інтэрнэт-СМІ. Пры рэгістрацыі неабходна ўказаць СМІ, у якім апублікаваныя фатаграфіі.
Таксама ёсць асобная адкрытая катэгорыя для фатографаў-аматараў, удзельнічаць у якой могуць усе жадаючыя. Яе тэма — «Жыццё». Арганізатары чакаюць у гэтай намінацыі візуальных гісторый, якія натхняюць, хвалююць, выклікаюць пытанні і даказваюць, што фатаграфія — адзін з найважнейшых сродкаў самавыяўлення ў грамадстве.
На конкурс прымаюцца фатаграфіі, зробленыя ў 2024 годзе (за выключэннем катэгорыі «Фотагісторыя»).
Катэгорыі конкурсу для прафесіяналаў:
- навіны;
- жыццё;
- партрэт;
- культура;
- дыпламатыя;
- войска;
- спорт;
- прырода і яе ахова;
- фотагісторыя (да 16 фота);
- рэпартаж (да 12 фота).
Тэрміны прыёму заявак:
- рэгістрацыя на конкурс — да 7 лютага 2025 года;
- фотаздымкі можна дасылаць да 10 лютага 2024 года.
Конкурс LSF2025 арганізаваны Саюзам журналістаў Літвы, Нацыянальнай асацыяцыяй творчых журналістаў і Клубам прэс-фатографаў Літвы.