• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс спартыўнай журналістыкі (дэдлайн — 4 лістапада)

    Спартыўных журналістаў запрашаюць узяць удзел у конкурсе. Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (Inter­na­tion­al Sport Press Asso­ci­a­tion, AIPS) ладзіць Sport Media Awards — 2024.

    Прымаюцца працы на любой мове, апублікаваныя ці выпушчаныя ў эфір у перыяд паміж 5 лістапада 2023 і 4 лістапада 2024 года.

    Катэгорыі:

    • тэкст (лепшая калонка і самы маляўнічы матэрыял),
    • фатаграфія (фота ў руху і партфоліё),
    • аўдыё,
    • відэа (кароткаметражны фільм, партрэт спартсмена і дакументальны фільм),
    • асобная катэгорыя для маладых рэпарцёраў ва ўзросце да 30 гадоў.

    Прызы за першае, другое і трэцяе месцы ва ўсіх катэгорыях, акрамя маладзёжнай, — 8 000, 3 000 і 2 000 долараў ЗША адпаведна. Пераможца ў маладзёжнай катэгорыі атрымае стыпендыю на наведванне вялікага міжнароднага мерапрыемства.

    Заяўкі прымаюцца да 4 лістапада 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    AIPS Sport Media Awards — гэта самая высокая міжнародная ўзнагарода ў індустрыі спартыўных СМІ. Конкурс разглядае матэрыялы на ўсіх медыяплатформах: ад фатаграфій і відэа, ад друкаваных да лічбавых выданняў, ад падкастаў да спартыўных блогаў. Першая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Лазане ў студзені 2019 года.

    Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (AIPS) заснавана ў Парыжы ў 1924 годзе. З’яўляецца прафесійнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае міжнародныя спартыўныя СМІ, з больш чым 9500 членамі ва ўсім свеце. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Лазане, Швейцарыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці