Конкурс творчых прац — New Media Writing Prize (да 30 лістапада)
New Media Writing Prize прымае захапляльныя і крэатыўныя гісторыі, якія аб'ядноўваюць розныя фарматы, платформы і лічбавыя сродкі мас-медыя. Прэмія заахвочвае і прасоўвае творчыя медыя-артыкулы. Дэдлайн 30 лістапада 2018.
Unicorn Student Award. Прэмія для студэнтаў. Прыз — аплачваная трохмесячная стажыроўка ў Unicorn Training, Англія. Калі пераможца не можа стажыравацца, прыз — 560€.
if: book UK New Media Writing Prize. Прымаецца праца (мастацкая або дакументальная), напісаная адмыслова для чытання на кампутары (PC/Mac), і на смартфонах, планшэтах. Гэта можа быць аповед, раман, паэма, дакументальная праца з выкарыстаннем слоў, малюнкаў, відэа ці анімацыі, узаемадзейнічае з аўдыторыяй. Інтэрактыўнасць — ключавы момант сучасных работ у СМІ. Прыз — 1100€.
The Gorkana Journalism Award. Прымаюцца інавацыйныя гісторыі, у аснове якіх — рэальныя падзеі. Прымаюцца дакументальныя працы, мультымедыйныя работы і сур’ёзныя гульні. Работы павінны сумяшчаць новыя медыя тэхналогіі і платформы. Прыз — 840€.
The Dot Award. Працы дадзенай катэгорыі не павінны быць тэхнічна складанымі, але павінны быць арыгінальнымі літаратурнымі працамі, натхнёнымі на стварэнне магчымасцямі інтэрнэту, блогаў, сацыяльных сетак. Прыз — 560€.
Патрабаванні да канкурсантаў і канкурсантак:
-
Прымаць удзел могуць студэнты, прафесіяналы, мастакі, пісьменнікі, распрацоўшчыкі, дызайнеры, энтузіясты.
-
Конкурс міжнародны, прымаць удзел могуць грамадзяне ўсіх краін.
-
Усе работы павінны быць на англійскай мове.
Крыніца: newmediawritingprize.co.uk