Курс «Медыйны праект: таямніцы прадакшна» ад IFAE (дэдлайн — 15 лютага)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на курс «Медыйны праект: таямніцы прадакшна». Заняткі пачынаюцца 22 лютага.
Курс лепш падыходзіць не для дасведчаных журналістаў, а для тых, хто толькі плануе пачаць свой праект і шукае ведаў і дапамогі.
Варта запісацца на курс, калі:
-
у вас ёсць крутая задумка, але вы не ведаеце, як да яе падступіцца;
-
вы не можаце выбраць адну з некалькіх ідэй для вашага медыяпраекта;
-
вам не хапае ведаў у тым, як зрабіць будучы праект бачным;
-
не ведаеце, з чаго пачаць.
Удзельнікі будуць вучыцца ствараць медыяпраекты па працягу шасці заняткаў. Важна ўжо мець ідэю, а на занятках вам дапамогуць яе дапрацаваць.
Што будзе на курсе:
-
даведаемся, як проста і ясна вызначыць мэты і місію праекта;
-
вызначым, з якіх этапаў складаецца медыйны праект;
-
адкажам на пытанні: навошта і для каго ваш праект;
-
вылучым адпаведныя фарматы для кожнага з праектаў на курсе;
-
навучымся рабіць яскравыя і эфектыўныя пітчы і прэзентацыі праекта;
-
папрактыкуемся шукаць магчымасці для прасоўвання праекта.
Калі: з 22 лютага па 28 сакавіка 2024 года, пачатак заняткаў — 19.00 па Мінску.
Дзе: анлайн на дыстанцыйнай платформе.
Спікеры: журналісты і медыяэксперты Аляксей Шота, Яўгенія Сугак, Іна Максімчык.
Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы
Запісацца можна да 15 лютага 2024 года.