Курс па наратыўных падкастах ад Belarus Podcast Hub і NARA (дэдлайн — 1 верасня)
4-дзённы трэнінг пройдзе 26-29 верасня ў Вільні (Літва). Працоўная мова — англійская.
Belarus Podcast Hub Belarus Podcast Hub і NARA (LT) аб’яўляе набор на афлайн-курс для падкастэраў з досведам працы ў журналістыцы. Галоўны фокус трэнінгу – на стварэнні комплексных, «рэжысёрскіх» аўдыягісторый, якія будуць асвятляць пэўную праблему ці з’яву.
Сваім досведам у стварэнні наратыўных падкастаў падзеліцца каманда журналістаў літоўскай медыяініцыятывы NARA: Караліс Вішняўскас, Індрэ Кіршайтэ, Томас Валкаўскас і Ката Бітоўт.
Nara – гэта медыяпраект, які займаецца сацыяльнай лонгрыд-журналістыкай. Падкаст NARA быў запушчаны ў 2017 годзе і быў намінаваны на прэмію PRIX Europa Awards і прадстаўлены на Міжнароднай канферэнцыі Audiodocs у Ісландыі і Міжнародным фестывалі журналістыкі ў Італіі. У 2019 годзе NARA (тады – NYLA) быў названы лепшым літоўскім падкастам на канферэнцыі LOGIN.
Для ўдзелу ў адукацыйным курсе запрашаюцца журналісты, кантрыб’ютары і грамадзянскія актывісты з досведам працы ў журналістыцы. Па выніках курсу кожны ўдзельнік і ўдзельніца будуць мець драфт уласнай наратыўнай гісторыі і план па пераўтварэнню яе ў падкаст, а таксама да 5 снежня 2023 года маюць стварыць 2–3 эпізоды ўласнага падкаста пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Belarus Podcast Hub.
4‑дзённы трэнінг будзе складацца з тэарытычнай і практычнай частак.
У межах заняткаў вы:
-
даведаецеся пра сучасны стан падкастынгу ў свеце і асаблівасці стварэння падкастаў на нацыянальнай мове;
-
прапрацуеце гісторыі для ўласных наратыўных падкастаў;
-
наведаеце серыю практычных заняткаў па пошуку ўласнага гучання, напісанню сцэнара, выкарыстанню саўнддызайну і музыкі;
-
даведаецеся пра стратэгіі пошуку слухачоў падкаста і яго манетызацыі.
Крытэрыі ўдзелу
-
наяўнасць распрацаваннай ідэі вашага падкаста;
-
магчымасць наведаць заняткі 26–29 верасня ў Вільні (а таксама наяўнасць візы для такога ўдзелу);
-
магчымасць выпусціць 2–3 эпізоды ўласнага наратыўнага падкаста да 5 снежня 2023 года (з рэсурснай падтрымкай Belarus Podcast Hub).
Заняткі будуць праходзіць у Вільні. Мова трэнінгу – англійская, пры неабходнасці будзе арганізаваны пераклад. Удзельнікам і ўдзельніцам неабходна таксама мець пры сабе лэптоп і навушнікі.
Удзел у курсе бясплатны. Для ўдзельнікаў курса з іншых гарадоў мы пакрываем транспартавыя выдаткі, пражыванне ў гатэлі, харчаванне (мы не маем магчымасці аказаць візавую падтрымку, але калі яна вам патрэбная – пішыце, будзем думаць разам).
Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць форму заяўкі.
Падрабязнее пра трэнінг можна прачытаць тут.