Літаратурны конкурс для маладых аўтараў і аўтарак (дэдлайн — 1 кастрычніка)
23 жніўня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.
Мова твораў — беларуская.
Тэматыка твораў не абмежаваная.
Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.
Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.
Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14‑м кеглем.
ДЭДЛАЙН — 1 кастрычніка 2023 г.
Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Беларусь разглядаецца выключна праз прызму Расіі і Украіны». Як у Германіі вырашаюць праблемы з асвятленнем беларускіх падзей
04.06.2024
Што пісала прэса 100 гадоў таму пра абвяшчэнне БНР?
26.03.2024
Падкаст Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу
24.09.2024
Жахлівыя тэрміны, цудоўныя дзяўчаты і любоў да жыцця. Палітвязынкі Беларусі сталі гераінямі календара
28.03.2024