Media Hub/Batumi запрашае на вэбінар па дыстанцыйнай медыявытворчасці (30 жніўня)
Запрашаюць кантэнт-мэйкераў, блогераў, медыяактывістаў, журналістаў. Вэбінар прызначаецца для ўсіх, хто хоча і можа рабіць прафесійныя медыяпрадукты.
На сустрэчы будуць распавядаць пра актуальныя фарматы і тэхнічную базу дыстанцыйнай вытворчасці.
Падчас імпрэзы удзельнікі атрымаюць навыкі, з дапамогай якіх змогуць уласнаручна і пры мінімальных сродках рабіць моцныя медыяпрадукты незалежна ад месца знаходжання і даступнасці да дэвайсаў.
На вэбінары будуць абмяркоўваць:
- Хатнюю студыю: абсталяванне і софт для дыстанцыйнай вытворчасці
— TV Evolution — YouTube — Remote production — IP Live
— Кейсы і фарматы, сучасныя магчымасці
— Прадусаванне і калабарацыю
Вядоўцы:
-
Сяргей Кавалёў – аператар і рэжысёр, заснавальнік і тэх-арт дырэктар студыі Медыя Хаб Батумі. Супрацоўнічае з: Вольны, NY Times, The Guardian, Бе*сат, Настоящее время, ARTE.
-
Алесь Залеўскі – журналіст і прадусар, заснавальнік і дырэктар Медыя Хаб Батумі. Аўтар і прадусар: Вольны, Discovery Channel, Варламаў, Дождж, Бе*сат, Рэдакцыя.
Працягласць сустрэчы: 90 хвілін