• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Media IQ шукае аналітыка/журналіста — спецыяліста па дэзінфармацыі і прапагандзе (дэдлайн — 17 снежня)

    Media IQ шукае захопленага і кваліфікаванага аналітыка/журналіста з добрай англійскай мовай для ўдзелу ў праекце, накіраваным на выяўленне і супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе.

    Ідэальны кандыдат павінен мець трывалы вопыт у журналістыцы і аналітычных даследаваннях, і глыбокую цікавасць да медыядаследаванняў і інфармацыйнай бяспекі.

    Што трэба рабіць?

    • Маніторынг і аналіз даследаванняў і публікацый у галіне медыя, прапаганды, інфармацыйных маніпуляцый для выяўлення тых, якія могуць быць выкарыстаны ў метадалогіі MIQ.
    • Уклад метадалагічны і аналітычны ў даследаванні і аналітыку MIQ.
      Падрыхтоўка добра прапрацаваных артыкулаў, справаздач, брыфінгаў на аснове атрыманых даных з выкарыстаннем сучасных метадалогій і трэндаў у гэтай сферы.
    • Стварэнне англамоўнага кантэнту на базе рускамоўных публікацый праекта, а таксама перавод справаздач маніторынгаў для міжнароднай аўдыторыі.
    • Узаемадзеянне са знешнімі экспертамі, арганізацыямі і фактчэкерамі для паляпшэння вынікаў даследаванняў.
    • Прадстаўленне праекта. Удзел у міжнародных канферэнцыях і мерапрыемствах, прэзентацыя вынікаў даследванняў.
    • Удзел у напісанні праектных заявак.
    • Удасканаленне навыкаў: пастаянна абнаўляць веды аб апошніх распрацоўках, інструментах і тэхніках у галіне дэзінфармацыі і медыя-маніпуляцый. Наведваць адпаведныя семінары, канферэнцыі і трэнінгі.

    Каго шукаюць?

    Адукацыя:

    Ступень бакалаўра ў галіне журналістыкі, камунікацый, паліталогіі, міжнародных адносін або сумежнай вобласці.
    Выдатнае веданне англійскай мовы (узровень В2-С1)
    Выдатнае веданне рускай і беларускай мовы.

    Вопыт працы:

    Мінімум 3 гады досведу ў журналістыцы, расследавальніцкай працы ці аналітычных даследаваннях. Пацверджаны досвед апублікаваных прац, звязаных з медыяаналізам, дэзінфармацыяй ці сумежнымі тэмамі.

    Навыкі:

    Моцныя аналітычныя здольнасці і крытычнае мысленне.
    Выдатныя навыкі пісьма і рэдагавання з увагай да дэталяў і дакладнасці.
    Упэўненае валоданне інструментамі маніторынгу СМІ, праграмамі для аналізу даных і сістэмамі кіравання кантэнтам.
    Веданне сацыяльных сетак і тэндэнцый лічбавай камунікацыі.

    Веды:

    Разуменне глабальнага палітычнага ландшафту і ролі СМІ ў грамадстве. Дасведчанасць аб этычных аспектах журналістыкі і даследаванняў.

    Асабістыя якасці:

    Здольнасць працаваць самастойна і ў камандзе. Моцныя арганізацыйныя навыкі і ўменне кіраваць некалькімі задачамі і тэрмінамі.

    Пажаданыя кваліфікацыі:

    Вопыт выкарыстання OSINT. Вопыт працы ў галіне кібербяспекі ці аналізу дадзеных.

    Гатоўнасць да навучання, імкненне да развіцця і асвойвання новыях інструментаў і метадаў працы.
    Вопыт кіравання праектамі будзе разглядацца як дадатковая перавага.

    Што прапануюць?

    Магчымасць прафесійнага росту: удзел у цікавых праектах, магчымасць нарасціць свой экспертны патэнцыял.

    Гнуткі графік працы: сумяшчэнне працы з вучобай ці іншымі праектамі.

    Канкурэнтны зарабак: аплата працы будзе залежаць ад вашай кваліфікацыі і аб’ёму працы.

    Як адгукнуцца?

    Заяўка ад кандыдата павінна змяшчаць:

    • Рэзюмэ/CV.
    • Суправаджальны ліст, які апісвае ваш інтарэс да пазіцыі і рэлевантны вопыт на англійскай мове.
    • Узоры работ: не менш як два прыклады апублікаваных работ, звязаных з журналістыкай, медыяаналізам або дэзінфармацыяй.
    • Рэкамендацыі: кантактная інфармацыя двух прафесійных рэкамендатараў.

    Заяўку дасылайце на mediaiq@mediaiq.info з тэмай ліста: «Заяўка на пасаду Аналітыка/Журналіста – [Ваша імя]» да 17.12.24.

    Media IQ – праект, накіраваны на вывучэнне інфармацыйных маніпуляцый і іх уплыву на грамадскую свядомасць, які праводзіць глыбокі аналіз беларускіх дзяржаўных і незалежных медыяў, адсочвае трэнды прапаганды і разбірае канкрэтныя кейсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці