Медыя-праграма ў Бруселі — Youth4Regions (да 31 жніўня)
Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па пытаннях рэгіянальнай і горадабудаўнічай палітыкі мае намер заахвоціць студэнтаў і студэнтак, якія вывучаюць журналістыку, працаваць на канкрэтныя праекты. У гэтым годзе, Еўрапейская камісія ўпершыню арганізуе конкурс паміж медыя студэнтамі з усёй Еўропы. Пераможцы атрымаюць магчымасць пабываць у Бруселі і стаць часткай праграмы «Еўрапейскі тыдзень рэгіёнаў і гарадоў» 9 - 12 кастрычніка 2017 (Брусель). Арганізатары аплачвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Дэдлайн - 31 жніўня.
Мэты праграмы: заахвочванне маладых журналісцкіх праектаў з мэтай прасоўвання інфармацыі аб Еўрапейскім Саюзе. Стварыць месца для дэбатаў і магчымасці падзяліцца каштоўнасцямі і метадамі работы, наладзіць сувязь паміж еўрапейскімі ўстановамі і моладдзю.
Канкурсантам неабходна будзе напісаць невялікі артыкул, у якім апісаць праект, які фінансуецца Еўрапейскім фондам развіцця. Праект павінен быць накіраваны на падтрымку інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця, стварэння канкрэтных рабочых месцаў, паляпшэння якасці жыцця і ўстойлівага развіцця. Пераможцы будуць абвешчаныя 11 верасня.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны быць старэйшыя за 18 гадоў;
- павінны будуць прадставіць копію свайго студэнцкага білета з мэтай пацвердзіць навучанне на журналісцкай факультэце;
- неабходна прадставіць кароткія артыкулы (400 — 1000 слоў, па-ангельску);
- заяўка павінна быць запоўненая на англійскай;
- камандныя заяўкі не прымаюцца, заяўкі падаюцца толькі індывідуальна.
- Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.
Крыніца: ec.europa.eu