• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяшкола 2.0 у Беластоку адкрывае новы набор (дэдлайн — 27 студзеня)

    Засвоіць асновы журналістыкі, даведацца, як працуюць медыі, паспрабаваць сябе як аўтар — такія магчымасці прапануе Медыяшкола 2.0 у Беластоку.

    Калі: Курс пачнецца ў лютым 2024 года. Заняткі па 1,5–2 гадзіны будуць адбывацца раз на тыдзень. Працягласць курсу — больш за два месяцы.

    Дзе: Афлайн у Medi­a­Port­Be­larus у Беластоку (ul. Sienkiewicza, 44).  

    У праграме школы: трэнінгі, воркшопы, хатнія заданні, а таксама магчымасць цягам навучання публікавацца ў беларускіх медыях і атрымліваць зваротную сувязь.

    Тэмы курсу:

    • як знайсці тэму і рэалізаваць яе ў розных жанрах і фарматах;

    • як прапанаваць тэму рэдактару;

    • як знайсці крыніцы і герояў ды правільна працаваць з імі;

    • як правесці фактчэкінг і не распаўсюдзіць фэйк. 

    Падчас навучання ўдзельнікі будуць сустракацца з дасведчанымі журналістамі незалежных беларускіх медыяў. У рамках курса адбудзецца экскурсія ў рэдакцыю аднаго з мясцовых выданняў.

    Каб патрапіць на курс, трэба запоўніць анкету да 27 студзеня.

    Навучанне бясплатнае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці