Медыяшкола аб’яўляе трэці набор на курс медыяпісьменнасці (дэдлайн — 16 лютага)
Удзельнікі засвояць навыкі хуткай праверкі інфармацыі, навучацца абараняць свае дадзеныя і бяспечна карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Каманда школы навучыць вас кіраваць сваім лічбавым следам і аналізаваць інфармацыю з розных крыніц і СМІ.
Медыяшкола — былы праект Сахараўскага цэнтра, цяпер каманда развівае Школу самастойна. Удзел у праграме бясплатны.
Курс медыяпісьменнасці складаецца з 8 сустрэч у Zoom, якія будуць праходзіць па вечарах у будні на працягу двух месяцаў.
Тэмы курса:
-
як граматна і крытычна падыходзіць да інфармацыі;
-
што трэба ведаць, каб не пападацца на маніпуляцыі і прапаганду;
-
чаму канспіралогія прывабная і спачатку пераканаўчая;
-
як кагнітыўныя скажэнні ўплываюць на наш давер да крыніц інфармацыі і прапанаванаму кантэнту.
Каб удзельнічаць, запоўніце анкету да 16 лютага 2024 года.