• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ментарская праграма ад БНМС «РАДА» (дэдлайн — 25 верасня)

    БНМС «РАДА» запускае набор на ментарскую падтрымку для актывістаў_ак-пачаткоўцаў_вак, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага. Гэта магчымасць атрымаць дозу ведаў і натхнення, неабходную, каб распачаць свой актывісцкі праект.

    Што будзе ў ментарскай праграме?

    Індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак «РАДА» — экспертаў_ак з розных сфераў. З імі можна будзе абмеркаваць і прапрацаваць ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з Таксама плануем некалькі групавых трэнінгаў па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню.

    Колькі доўжыцца праграма?

    Старт — 9 кастрычніка. Праграма разлічана на 2 месяцы.

    У плане мінімум 5 кансультацыйных сустрэчаў з ментарам_кай і магчымасць паўдзельнічаць у 4 тэматычных анлайн-занятках. Падрабязны расклад ментарскіх сустрэчаў і трэнінгаў атрымаюць непасрэдна удзельнікі_цы пасля адбору на праграму.

    З ментарскай падтрымкай будзе складзены чарнавік-план, які можа быць асновай для заяўкі на фінансаванне дзейнасці. «РАДА» прапануе фінансавую падтрымку на рэалізацыю найбольш прапрацаваных ідэй па выніках праграмы. 

    Што рабіць, калі няма канкрэтнай ідэі праекта?

    Калі заяўнік бачыць у сваім асяроддзі пэўную праблему, хоча яе вырашыць, але пакуль не ведае, як менавіта гэта зрабіць, то ментары_кі дапамогуць зразумець праблемы і перашкоды ў асабістым актывісцкім шляху, скласці пачатковы план дзейнасці. А трэнінгі дадуць карысныя веды, неабходныя для першых крокаў.

    РЭГІСТРАЦЫЯ  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці