• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Press Club Belarus і Deutsche Welle Akademie шукаюць ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні

    Да ўдзелу ў праграме Space for Free­dom запрашаюць усіх, хто жадае дапамагчы і мае адпаведныя медыякампетэнцыі.

    Праграма Space for Free­dom прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой. 

    Прыярытэтныя напрамкі:

    • відэапрадакшн (у тым ліку кароткія фарматы відэа);
    • аўдыёпрадакшн;
    • кантэнт-аналіз;
    • дыстрыбуцыя;
    • СММ і пераўпакоўка;
    • старытэлінг;
    • дата-журналістыка;
    • расследавальніцкая журналістыка.

    Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам — 10 працоўных дзён, ці 80 гадзін.

    Дэдлайн падачы заявак: 12 ліпеня 2024 года.

    Каб падаць заяўку, дасылайце свае прапановы на пошту academy@press-club.pro

    У лісце пазначце тэму: “Space for Free­dom. Ментарства”. Укажыце чаканую ўзнагароду за дзень ці гадзіну працы, прыкладзіце прафесійнае рэзюмэ.

    Праграма Space for Free­dom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці