Міжнародная прэмія Global Shining Light Award для журналістаў-расследавальнікаў (дэдлайн — 28 лютага)
Міжнародная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) прымае заяўкі на конкурс «Праліваючы святло» (Global Shining Light Award). Узнагароду прысуджаюць за расследаванні ў краінах, якія развіваюцца, або ў краінах з пераходнай эканомікай.
Пераможцы атрымаюць 2500 долараў ЗША і запрашэнне на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследавальнікаў у лістападзе 2025 года ў Куала-Лумпуры, Малайзія.
У конкурсе дзве намінацыі:
- малыя і сярэднія СМІ (са штатам да 20 чалавек, у тым ліку фрылансераў);
- буйныя медыі (са штатам больш за 20 чалавек).
Умовы ўдзелу
Прэмію можа атрымаць журналіст, каманда журналістаў ці СМІ, якія правялі і апублікавалі (выпусцілі ў эфір), незалежнае журналісцкае расследаванне, якое адпавядае такім крытэрам:
- Расследаванне звязана з краінамі, якія развіваюцца або краінамі пераходнага перыяду.
- Было апублікавана ў перыяд з 1 студзеня 2023 года да 31 снежня 2024 года.
- Адпавядае жанру журналісцкага расследавання.
- Раскрывае праблему, неправамерныя дзеянні ці карупцыйную схему, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу грамадскаму дабру.
- Праводзілася пад пагрозай арышту, смерці, пазбаўлення волі, насілля ў дачыненні да саміх журналістаў або членаў іх сем’яў, або суправаджалася ціскам і запалохваннем.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага 2025 года.
Удзельнікі павінны даслаць спасылку да расследаванне або загрузіць яго на Google Drive або Dropbox і адправіць спасылку на shininglightaward@gijn.org.
Для матэрыялаў не на англійскай мове неабходна дадаць пераклад ці падрабязнае апісанне па-англійску.
Больш інфармацыі тут