• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ў Вільні (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Vil­nius Short Film Fes­ti­val — адзін з найбуйнейшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў краінах Балтыі. Прымаюцца кароткаметражныя мастацкія, дакументальныя, анімацыйныя, эксперыментальныя і гібрыдныя фільмы, работа над якімі была завершана пасля 1 студзеня 2023 года.

    Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ў Вільнюсе

    Фота: Isa­iah Ekele / pexels.com

    Фестываль пройдзе з 15 па 21 студзеня 2025 года ў Літве. Плануюцца выязныя паказы ў Вільні і іншых гарадах, а таксама праграмы кароткаметражных фільмаў на мясцовай платформе VoD. 

    На конкурс могуць падаць заяўкі ўсе кароткаметражныя фільмы з усіх краін (за выключэннем Расійскай Федэрацыі), усіх тэхнік вытворчасці і жанраў (ігравы, дакументальны, анімацыйны, эксперыментальны або гібрыдны) ад нізкага да высокага бюджэту.  Фільмы не павінны перавышаць 30 хвілін і павінны быць завершаны пасля 1 студзеня 2023 года. Іх трэба суправадзіць субтытрамі на англійскай мове.

    Заяўкі можна рабіць праз платформу www.shortfilmdepot.com

    Увага! Удзел платны — 7 еўра.

    Дэдлайн падачы заяўкі — 14 ліпеня 2024 года.

    Больш інфармацыі пра фестываль — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці