Міжнародны фестываль журналістыкі ў Італіі (17–21 красавіка)
1 красавіка 2024
Медыйшчыкі з усяго свету могуць наведаць Міжнародны фестываль журналістыкі.
Калі: з 17 па 21 красавіка 2024 года.
Дзе: Перуджа, Італія.
Міжнародны фестываль журналістыкі (International Journalism Festival) — гэта найбуйнейшая штогадовая медыяпадзея ў Еўропе. У 2023 годзе падчас фестывалю было арганізавана 188 сесій з 539 спікерамі.
У 2024 годзе ў мерапрыемстве можна ўдзельнічаць бясплатна афлайн ці анлайн. Каб паўдзельнічаць афлайн, дастаткова проста прыехаць, рэгістрацыя не патрэбная. Уваход на ўсе сесіі ажыццяўляецца ў парадку чаргі.
Сесіі будуць трансліравацца ў рэжыме рэальнага часу і будуць даступныя для прагляду на сайце фестывалю.
Мовы мерапрыемства — англійская і італьянская.
Тэмы:
- праца ў зонах канфліктаў;
- штучны інтэлект;
- журналісцкія расследаванні;
- праца медыяў у выгнанні;
- журналістыка дадзеных;
- асвятленне кліматычных праблем;
- выкарыстанне аўдыё і відэа;
- разнастайнасць, роўнасць і інклюзіўнасць;
- і іншае.
Больш інфармацыі пра фестываль — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя
10.04.2024
У Пінску будуць судзіць журналіста, які асвятляў пратэсты пасля выбараў у 2020 годзе
19.09.2024
«Беларусацэнтрычных праектаў катастрафічна мала». Зоя Хруцкая расказала пра «Гістфак»
05.07.2024
«Пустые стулья» в защиту украинских писателей и журналистов
16.11.2024