Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 6 кастрычніка)
Конкурс Travel Photography of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.
Можна дасылаць свае працы, зробленыя ў падарожжах.
У конкурсе чатыры намінацыі для партфоліа, чатыры намінацыі для індывідуальных фатаграфій, моладзевая намінацыя і намінацыя для фатографаў-пачаткоўцаў. Таксама будзе абраны лепшы фатограф-падарожнік 2024 года.
Сярод катэгорый:
- асобы, людзі, культуры;
- планета Зямля – ландшафт, клімат і вада;
- падарожжа ў манахромным рэжыме;
- дзікая прырода, прырода і падводны свет;
- гарады, пасёлкі, вуліцы;
- фестывалі і ўрачыстасці.
Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі і падарункі ад спонсараў.
Конкурс платны. Кошт удзелу — ад 12 да 100 фунтаў стэрлінгаў. Удзел у моладзевай катэгорыі бясплатны. У некаторых выпадках прапануюцца зніжкі.
Дэдлайн - 6 кастрычніка 2024 года.
Больш інфармацыі і падача заявак — на сайце конкурса
Конкурс турыстычнай фатаграфіі TPOTY быў заснаваны прафесійнымі фатографамі Крысам і Карэн Коу. У спісе спонсараў — Genesis Imaging, Photo Iconic, Plastic Sandwich і Каралеўскае фатаграфічнае таварыства.