Моладзевы фестываль відэа на сацыяльныя тэмы PLURAL+ (дэдлайн — 31 траўня)
11 красавіка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Моладзевы фестываль відэа PLURAL+ запрашае дасылаць кароткія стужкі на тэмы міграцыі, культурнай разнастайнасці і сацыяльнай інклюзіўнасці.
Удзельнічаць у конкурсе могуць стваральнікі відэаролікаў ва ўзросце да 25 гадоў. Прымаюцца калектыўныя заяўкі. Відэа павінна доўжыцца не больш за 5 хвілін.
Пераможцы атрымаюць:
- паездку на фестываль PLURAL+
- удзел у цырымоніі ўзнагароджання.
Цырымонія пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) у канцы 2024 года. Арганізатары ўручаць узнагароды абраным відэамэйкерам і дадуць магчымасці для прафесійных зносін.
Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня 2024 года.
Больш інфармацыі пра фестываль — па спасылцы
Фестываль PLURAL+ арганізаваны Альянсам цывілізацый ААН і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў супрацоўніцтве з многімі партнёрамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Польскія школьнікі пішуць лісты ў падтрымку Анджэя Пачобута
11.12.2023
За кароткі час беларусы сабралі грошы на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара
15.08.2024
У Магілёве затрымалі былога відэааператара Яўгена Глушкова
15.01.2024
«Деятельность НОК Беларуси не приостановлена». В МОК прокомментировали выдачу аккредитаций пропагандистским СМИ
25.06.2024