Open Call: семінар у Германіі пра журналісцкія падыходы да квір-гісторыі (дэдлайн — 2 верасня)
N‑ost (Германія) разам з Fundacja Autonomia (Польшча) і Human Constanta (Беларусь) абвяшчаюць пра пачатак прыёму заявак на другое сумеснае мерапрыемства ў рамках праекта «Гістарычны блок: перафарміраванне квір-наратываў у СМІ».
Калі: 14–20 кастрычніка 2024 года.
Дзе : Берлін, Веймар і Бухенвальд (Германія).
Для каго: журналісты і актывісты з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны.
Праграма злучае медыяпрафесіяналаў і квір-актывістаў, якія маюць журналісцкі досвед. На семінары будуць даследаваць наратывы квір-мінуўшчыны з галоўным акцэнтам на пераслед. Будуць праведзеныя паралелі паміж гістарычным прыгнётам ЛГБТК+ асоб і сучаснымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца квір-супольнасці ў краінах праекта.
Адукацыйная праграма ўключае:
-
тэматычную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Бухенвальд (Германія) з азнаямленнем з гістарычнымі крыніцамі;
-
экскурсіі па квір-архівах і бібліятэках Берліна: Spinnboden, Schwules Museum;
-
лекцыі і дыскусіі з даследчыкамі, журналістамі і актывістамі;
-
практычныя працоўныя сесіі з прафесійнай падтрымкай;
-
экскурсіі па горадзе;
-
культурныя мерапрыемствы.
Усе ўдзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць падаць заяўку на стыпендыю для стварэння трансгранічнага журналісцкага кантэнту.
Хто можа падаць заяўку?
Медыяпрафесіяналы а таксама квір-актывісты з вопытам стварэння кантэнту з наступных краін: Польшчы, Беларусі, Украіны і Германіі (незалежна ад цяперашняга месца пражывання).
Як падаць заяўку?
Калі ласка, запоўніце анкету да 09:00 (сярэднееўрапейскі час) 2 верасня 2024 года. Заяўка павінна быць на англійскай мове, за выключэннем матывацыйнай часткі, для якой можна выбраць любую мову праекта (беларускую, нямецкую, польскую, украінскую, англійскую). Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя да 6.09.2024.
Дадатковая інфармацыя
-
Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна англійская.
-
Праграма плануецца як поўны працоўны тыдзень.
-
Усе выдаткі на пражыванне (аднамесны або двухмесны нумар), харчаванне (вегетарыянскае) і транспарт бярэ на сябе бок, які запрашае. Арганізатары не могуць дапамагчы з візавымі працэдурамі.
Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, вы можаце задаць іх па адрасе: unit@n‑ost.org
Падрабязней пра праект — тут .