Падтрымліваючы вэбінар «Крыніца сілы: здабыццё ўнутраных і знешніх рэсурсаў» (5 снежня)
Free Belarus Center запрашае на падтрымліваючы вэбінар «Крыніца сілы: здабыццё ўнутраных і знешніх рэсурсаў».
Удзельнікі будуць даследаваць, як знайсці падтрымку ўнутры сябе і ў асяроддзі, а таксама вучыцца ўмацоўваць упэўненасць і выкарыстоўваць свае рэсурсы для пераадолення жыццёвых цяжкасцей.
Вядучая і аўтарка курса — Марта Скугарэва, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам. Марта рэгулярна вядзе псіхатэрапеўтычныя групы, якія спецыялізуюцца на падтрымцы людзей, якія перажываюць крызіс эміграцыі і страту дома.
Калі: 5 снежня 2024 года, у 19:00.
Дзе: анлайн.
Free Belarus Center — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама для інфармацыйнага асвятлення і забеспячэння міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.