«ПераменNOW» — анлайн-школа па фандрайзінгу і не толькі (Дэдлайн 22.06 да 23:59)
17 чэрвеня 2022
Free Belarus Center (https://t.me/freebelaruscenter) і Action Office (https://t.me/action_ukraine) запрашаюць актыўных беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-школе «ПераменNOW», прысвечанай пошуку фінансавання і, у прыватнасці, напісанню заявак на донарскую падтрымку.
Тэма: «Рэсурсы для грамадзянскіх ініцыятываў і дзе іх шукаць. Фандрайзінг, грантрайтынг, краўдфандынг».
У праграме: 4 анлайн-інтэнсівы + практычная частка, дзякуючы якой вы навучыцеся пісаць праектныя заяўкі і шукаць неабходныя рэсурсы.
Калі: 29.06, 1.07, 4.07, 7.07 у вячэрні час, зручны для ўдзельнікаў і ўдзельніц. Больш падрабязна — пасля рэгістрацыі.
Удзел бясплатны, аднак колькаць месцаў абмежаваная.
Дэдлайн: 22.06 да 23:59.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
БТ магло набыць тэлеправы на Алімпіяду за сціплыя грошы, але, здаецца, само вырашыла гэтага не рабіць — «Трыбуна»
18.07.2024
12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова
12.01.2024
Як бяспечна чытаць навіны ў Беларусі
29.11.2023
Кіраўніка прыватнай гомельскай тэлекампаніі асудзілі ўжо другі раз, а ягоны намеснік прапаў без вестак
15.04.2024