PRацоўня сацыяльнай рэкламы праводзіць семінар-трэнінг дзеля падвышэння эфектыўнага ўзаемадзеяння НДА і СМІ (28 траўня)
27 мая 2016
Даслана арганізатарамі!!!
Мэта семінара - пазнаёміць патэнцыйна карысных адзін аднаму ў прафесійнай дзейнасці актывістаў трэцяга сектара і журналістаў, каб падвысіць індэкс цытуемасці ў СМІ экспертаў у галіне сацыяльна важных праектаў. І каб да таго незнаёмыя паміж сабой або мала знаёмыя людзі выйшлі з семінара з разуменнем, як яны могуць быць адзін аднаму карысныя ў прафесійнай дзейнасці, а таксама які алгарытм эфектыўнага ўзаемадзеяння.
Ёсць два-тры вольных месцы для журналістаў.
Агульная інфармацыя: трэнінг пройдзе 28 траўня ў суботу паблізу з пасёлкам Сокал.
Выезд з Мінска ў 10 раніцы, вяртанне ў Менск — увечары таго ж дня ў 22 гадзіны.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Прыблізная праграма — у далучаным файле.
Звяртайцеся на нумар +375296437390
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Мы стали жить в мире изображений». Белорусская фотографка о том, как фото меняют восприятие самих себя
02.09.2024
3 траўня БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег у Вільні на акцыю салідарнасці з журналістамі за кратамі
02.05.2024
Дзень палітвязняў: за кратамі працягваюць заставацца трое гомельскіх журналістаў
22.05.2024
Сотрудники общественных СМИ Польши отказываются покидать рабочие места после реорганизации
12.01.2024