Праграма мабільнасці MOST IV
Па праграме MOST IV беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці за мяжой, могуць паехаць на стажыроўку ў адну ці некалькі еўрапейскіх краін. Мэта — павышэнне кваліфікацыі, наладжванне прафесійных сувязей і ўстанаўленне партнёрства з еўрапейскімі арганізацыямі.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам. Падача заявак праходзіць бесперапынна з кастрычніка 2024 па вясну 2027.
Можна прыняць удзел не больш чым у дзвюх стажыроўках па праекце MOST IV (і толькі ў адной стажыроўцы, калі вы раней прымалі ўдзел у папярэдніх этапах праграмы MOST I, MOST II або MOST+).
Умовы ўдзелу
Грамадзянства: заяўнікі і заяўніцы павінны быць мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пражываць пры гэтым можна як у Беларусі, так і за мяжой.
Узрост: старэйшыя за 18 гадоў.
Прафесійная сфера: заяўнікі і заяўніцы павінны працаваць у адным з шасці сектараў (бізнес, адукацыя, грамадства, культура, медыцына, устойлівае развіццё). Сектар «Грамадства» ўключае грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і СМІ.
Працягласць стажыроўкі: ад 3 да 90 дзён.
Краіна прызначэння: краіны Еўрапейскага саюза, якія не з’яўляюцца краінай пражывання заяўніка.
Тэрмін падачы заяўкі: за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту infomobility@goethe.de