• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія імя Ан’і Нідрынгхаўс для фотажурналістак (да 18 снежня)

    Міжнародны жаночы медыяфонд плануе адзначыць смелую працу жанчын, якія працуюць у фотажурналістыцы. Прэмія імя нямецкай фотарэпарцёркі Ан'і Нідрынгхаўс прадугледжвае ўзнагароду пераможцам у 20 тысяч долараў.

    У гонар каго названа прэмія?

    Ан’я Нідрынгхаўс (1965 — 2014) — нямецкая фотажурналістка, якая працавала ў Asso­ci­at­ed Press. Яна была адзінай жанчынай у камандзе з 11 фатографаў AP, якая атрымала Пулітцэраўскую прэмію 2005 года за фатаграфію, зробленую ў Іраке.

    Фотарэпарцёрка асвятляла падзеі ў Афганістане на працягу некалькіх гадоў. У красавіку 2014-га там адбываліся прэзідэнцкія выбары. Журналістка знаходзілася ў машыне каля КПП, калі афганскі паліцэйскі адкрыў агонь. Ан’я Нідрынгхаўс загінула.

    — Узнагародай у гонар журналісткі Міжнародны жаночы медыяфонд адзначае смелую працу жанчын, якія натхняюць нас дзейнічаць і лепш разумець свет. Гэтая смелая праца выяўляецца ў многіх розных формах, якія могуць ўключаць, апроч іншага, асвятленне канфліктаў ці асвятленне падзей на перадавой, — падкрэсліваецца ў заяве фонда.

    Які памер прэміі?

    Лаўрэаткі прэміі за мужнасць у фотажурналістыцы атрымаюць грашовы прыз у памеры 20 тысяч долараў ЗША, а іх працы будуць прадстаўлены на цырымоніі ўзнагароджання.

    Хто можа ўзяць удзел?

    Прэмія адкрытая для жанчын, небінарных асобаў і гендарна-неканформных рэпарцёраў. Кандыдаты павінны працаваць журналістамі поўны працоўны дзень, а журналістыка павінна быць іх асноўнай прафесіяй. Права на ўдзел маюць як фрылансеры, так і тыя, хто мае кантракт са сродкамі масавай інфармацыі.

    Як падаць заяўку?

    • Спярша трэба зарэгістравацца на сэрвісе Pic­ture.

    • Заяўка павінна ўключаць заяву кандыдата/намінатара аб’ёмам да 500 слоў, напісаную на англійскай мове. У ёй павінны быць адказы на чатыры пытанні: Якія гісторыі распавядае кандыдат праз свае фатаграфіі? На якіх умовах працуе кандыдат? Наколькі прадстаўленыя фатаграфіі з гэтай намінацыяй адлюстроўваюць сферу дзейнасці кандыдата? Як кар’ера і праца кандыдата адлюстроўваюць каштоўнасці Ан’і Нідрынгхаўс?

    • Кожная намінацыя і заяўка павінны ўключаць інфармацыю пра кандыдата, узоры работ, якія складаюцца з серыі з 12 фатаграфій, а таксама заяву пра кандыдата/намінацыі.

    • Фатаграфіі павінны адлюстроўваюць маштаб і стыль працы кандыдата ў кантэксце складаных умоў рэпартажаў.

    • Памер малюнка: мінімум 1500 пікселяў па самым доўгім вымярэнні (72 dpi, фармат JPG).

    • Кожная фатаграфія павінна суправаджацца подпісам, якая апісвае дату, месца і сітуацыю.

    • Шэсць фотаздымкаў павінны быць зроблены на працягу апошніх двух гадоў (2022–2023 гг.). Астатнія шэсць могуць быць зробленыя ў іншы перыяд часу.

    Ці можа трэцяя асоба/СМІ вылучаць на прэмію?

    Так. Кандыдат можа вылучыць сваю кандыдатуру самастойна або быць вылучаным рэдактарам, настаўнікам або калегам-журналістам. Калі вы намінуеце кагосьці іншага, вы можаце падаць поўную заяўку (уключаючы заяву і ўзоры работ) ці запоўніць скарочаную форму намінацыі праз Google Forms.

    Што будзе ўлічвацца?

    • Якасць фатаграфіі

    • Склад партфоліо

    • Здольнасць распавядаць гісторыі

    • Умовы, у якіх працаваў журналіст

    • Заява кандыдата

    • Адлюстраванне каштоўнасцяў Ан’і Нідрынгхаўс

    Дэдлайн — 18 снежня. Больш інфармацыі — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці