• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя і дыскусія: Мова варожасці ў медыя. Як пісаць якасна пра мігрантаў? — 28 лютага, офіс БАЖ

    Арганізатар: ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”

    Вядоўцы: 
    Андрусь Клікуноў, магістр дзяржаўнага кіравання, сябра Рады ГА “БАЖ”, намеснік дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”;
    Раман Стэфаненка, эксперт па пытаннях мовы варожасці ў медыях, маніторца мовы варожасці J4t.by. 

    Навошта замарочвацца з‑за слова “нелегал” і дакалупвацца да прымаўкі “нязваны госць горш за татарына”? Як разглядаць тэкст у кантэксце мовы варожасці? У чым хібяць нашыя СМІ па тэме міграцыі? Ці трэба ламаць мову ва ўгоду паліткарэктнасці?

    Прэзентацыя і дыскусія “Мова варожасці ў медыя. Як пісаць якасна пра мігрантаў?” адбудуцца ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у чацвер, 28 лютага, а 18.30 (працягласць — каля 1.5–2 гадзінаў).

    Што будзе:

    -          Уводзіны ў праблематыку мігрантаў і бежанцаў. Андрусь Клікуноў, намеснік дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (www.refugee.by);

    -          Прэзентацыя пра маркеры мовы варожасці з рэкамендацыямі журналістам, якія асвятляюць уразлівыя сацыяльныя групы, у тым ліку мігрантаў і бежанцаў;

    -          Міні-прэзентацыя бясплатнага анлайн-сэрвісу check.j4t.by, які правярае тэксты на наяўнасць некарэктнай лексікі;

    -          Пазбяганне стэрэатыпаў падчас асвятлення праблематыкі чачэнскіх бежанцаў у СМІ. Юлія Мілер, удзельніца місіі дапамогі транзітным бежанцам у Брэсце праваабарончай арганізацыі Human Con­stan­ta.

    Віншаванне пераможцаў конкурса на лепшы журналісцкі матэрыял “Бежанец XXI стагоддзя”, абвешчанага ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”.

    Дзе: Офіс БАЖ, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)
    Калі: 28 лютага, 18:30
    Уваход вольны!

     

    Открытая встреча с Дмитрием Брушко о фотокниге ЗМЕНА — 27 февраля, офис БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці