Прэмія Daphne Caruana Galizia для журналістаў у краінах ЕС (дэдлайн — 31 ліпеня)
Еўрапейскі парламент прымае заяўкі на конкурс журналісцкай прэміі імя Дафны Каруаны Галіцыі.
Штогадовая прэмія ўручаецца за глыбокія прафесйныя артыкулы, якія прасоўваюць і абараняюць асноўныя каштоўнасці ЕС.
Прызавы фонд — 20 000 еўра. Прэмію ўручаць у кастрычніку 2024 года ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.
Могуць падаваць заяўкі прафесійныя журналісты і групы прафесійных журналістаў любой нацыянальнасці, якія працуюць у СМІ, зарэгістраваных у адной з 27 краін ЕС.
Мэта конкурсу — падтрымаць прафесійную журналістыку і падкрэсліць яе важнасць у абароне чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства закона і правоў чалавека.
Больш пра прэмію Daphne Caruana Galizia чытайце тут
Дэдлайн падачы заявак — 31 ліпеня 2024 года.
Дафна Каруана Галіцыя — мальтыйская журналістка, палітычны аглядальнік, якая спецыялізавалася на расследаваннях карупцыі і сувязяў мальтыйскіх высокапастаўленых чыноўнікаў з арганізаванай злачыннасцю. Пасля пераследу і пагроз яна была забітая ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля 16 кастрычніка 2017 года.