Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)
Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
Мэта конкурсу — прызнанне гераізму журналістаў і іх укладу ў прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў.
Заяўкі прымаюцца ў чатырох катэгорыях:
- унёсак у справу міру,
- унёсак у барацьбу за грамадзянскія правы,
- журналісцкія расследаванні,
- экалагічная журналістыка.
Матэрыялы павінны быць апублікаваныя ў перыяд паміж 1 чэрвеня 2023 года і 31 траўня 2024 года. Прымаецца адна праца (адзін рэпартаж або серыя рэпартажаў) ад аўтара/аўтарскага калектыву. Дапускаецца самавылучэнне.
Публкацыі трэба суправадзіць перакладам на англійскую мову. Абмежаванне аб’ёму — 20 000 слоў.
Фільмы, відэа- і аўдыязапісы як асобныя творы на конкурс не прымаюцца.
Тры пераможцы ў кожнай катэгорыі падзяляюць грашовы прыз у памеры 130 000 швейцарскіх франкаў (100 000, 20 000 і 10 000 франкаў за 1, 2 3 месца адпаведна).
Дэдлайн — 15 верасня 2024 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы