Прэмія Энтані Льюіса за дасягненні ў галіне прававой журналістыкі (дэдлайн — 2 сакавіка)
29 студзеня 2025
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародная прававая арганізацыя The World Justice Project (WJP) прымае заяўкі на атрыманне прэміі Энтані Льюіса за дасягненні ў галіне прававой журналістыкі.
Прэмія адзначае матэрыялы, у якіх асвятляюцца пытанні адказнасці ўрада, правоў чалавека, доступу да правасуддзя, карупцыі, крымінальнага правасуддзя, незалежнасці судоў.
Кожны можа вылучыць сябе, ці іншага журналіста, ці каманду журналістаў. Конкурс адкрыты для журналістаў з усяго свету, але заяўкі павінны быць перакладзены на англійскую мову.
Пераможца атрымае прыз у памеры 10 000 долараў.
Узнагарода будзе ўручана на Сусветным форуме справядлівасці ў Варшаве, Польшча. Мерапрыемства запланавана на 23–26 чэрвеня 2025 года.
Дэдлайн падачы заявак — 2 сакавіка 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Як пісаць пра палітвязняў, каб не нашкодзіць? Распавядаем, пра што гаварылі ў Празе на Кангрэсе па палітзняволеных
28.05.2024
«Ніколі не думалі, што наш горад такі цікавы». Беларускі стварылі падкаст пра міфы і легенды Бабруйска
25.07.2024
Блогер Vadimati распавёў пра арышт кватэры ў Гродне
21.01.2025
Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў розных гарадах Еўропы
26.08.2024