Прэмія Knight International Journalism Award 2025 (дэдлайн — 6 лютага)
Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2025 года.
Прэмія Knight International Journalism Awards — галоўная ўзнагарода штогадовай прэміі ICFJ Tribute з 1998 года. Яна падтрымліваецца Фондам Найтаў.
Узнагароду ўручаюць журналістам і наватарам у галіне СМІ, якія праяўляюць выключную смеласць у данясенні важнай інфармацыі да аўдыторыі ў краінах, ахопленых канфліктамі і праблемамі свабоды прэсы.
ICFJ шукае кандыдатаў, чые публікацыі ці інавацыі ў сродках масавай інфармацыі аказалі значны ўплыў на жыццё грамадства. Прэтэндаваць на прэмію могуць рэпарцёры, рэдактары, тэхнолагі, медыяменеджэры ці грамадзянскія журналісты з краін, дзе яны сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі пры выкананні сваёй працы.
Кандыдаты, працы якіх адпавядаюць крытэрам прэміі, могуць намінаваць сябе самі.
Заяўкі прымаюцца да 6 лютага 2025 года.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту programs@icfj.org
Больш інфармацыі — па спасылцы