• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Распачаўся прыём заявак на прэмію Гедройця

    Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у XII сезоне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.  «Будзьма» расказвае, як паўдзельнічаць у конкурсе. 

    Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.

    Падрабязней з рэгламентам можна азнаёміцца тут.

    Для ўдзелу ў прэміі трэба будзе запоўніць google-форму і даслаць арганізатарам электронны варыянт кнігі ў фармаце тэкставага дакумента Microsoft Word або PDF. Пры магчымасці таксама — перадаць папяровую версію кнігі.

    За ходам конкурсу можна будзе сачыць на афіцыйных старонках Прэміі:

    Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 года. Яе лаўрэатамі ў розныя сезоны станавіліся Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог Сяргей Абламейка са сваёй кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці