Рэзідэнцыя цэнтра Stigler Center для журналістаў/к (Чыкага, ЗША)
17 жніўня 2018
Праграма дае інтэнсіўны трэнінг для журналістаў/к з усіх краін свету, якія працуюць ва ўсіх відах СМІ, адбудзецца вясной 2019 года. Працягласць праграмы - 12 тыдняў, праграма пройдзе ў кампусе Hyper Park. Удзельнікі/цы наведаюць заняткі, прымуць удзел у розных культурных мерапрыемствах, пазнаёмяцца з журналістамі з іншых краін і навукоўцамі ўніверсітэта. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 кастрычніка 2018.
Арганізатары прапануюць:
- аплату авія-пералёту ў абодва канца;
- стыпендыю — за 12 000 $ на аплату пражывання;
- бясплатны удзел у трэнінгу Chicago Booth;
- працоўнае месца;
- сертыфікат пасля заканчэння праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад журналістаў, якія ўжо працуюць;
- неабходна мець вопыт працы журналістам;
- трэба ведаць ангельскую мову.
Ад удзельнікаў і ўдзельніцы чакаецца:
- Удзел у 3 занятках.
- Наведванне і актыўны ўдзел у занятках, выкананне хатняга задання.
- Удзел ва ўсіх мерапрыемствах рэзідэнцыі.
- Падпісанне пагаднення з цэнтрам.
Заяўка складаецца з:
- рэзюмэ;
- 2 рэкамендацый;
- копіі апублікаваных артыкулаў, пажадана на англійскай (ці трэба падаць пераклад на англійскую). TV і радыё журналісты/кі павінны дадаць відэа/аўдыё файлы;
- эсэ (500 слоў), якія апісваюць чым Вас зацікавіла праграма і што Вы жадаеце дасягнуць праз праграму;
- сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай;
- заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: research.chicagobooth.edu
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
В Польше заявили о процессе ликвидации общественных СМИ. Их называли рупором пропаганды прежней власти
27.12.2023
Не забыць ніводнага, хто за кратамі. У Хельсінкі адкрылі стэнд пра калег за кратамі і размаўлялі пра падтрымку Беларусі
09.08.2024
Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію
20.02.2024
Зняволеную праваабаронцу Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў
08.05.2024