«Салідарнасць» шукае вядучага для TikTok (дэдлайн — 15 студзеня)
9 студзеня 2025
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Вакансія для чалавека, які зможа працаваць на фултайм па-за межамі Беларусі і адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа для TikTok і іншых відэаплатформаў: ад выбару тэмы і распрацоўкі сцэнарыя да здымак, пажадана мантажу, публікацыі і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй у каментарах.
Патрабаванні:
- ведаць грамадска-палітычную павестку Беларусі і разумець, як працаваць з гэтай тэматыкай у сацсетках;
- умець пісьменна і лаканічна складаць сцэнары на беларускай і рускай мовах (іронія і крэатыў — вялікі плюс);
- мантаваць відэа альбо мець жаданне хутка навучацца;
- мець вопыт працы ў кадры і адчуваць сябе ўпэўнена перад камерай;
- сачыць за трэндамі ў TikTok, Instagram і Shorts, разумець спецыфіку гэтых платформаў;
- быць арганізаваным, стрэсаўстойлівым і адказным.
Умовы:
- канкурэнтная і своечасовая аплата працы;
- дакладны і зразумелы графік;
- сяброўская каманда;
- магчымасці для прафесійнага і асабістага развіцця.
Дэдлайн — 15 студзеня 2025 года.
Дасылайце сваё рэзюмэ на пошту editor@gazetaby.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Владелец старейшей в Беларуси FM-станции подал на банкротство из-за долгов
12.04.2024
Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць
28.05.2024
Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі «экстрэмісцкім»
24.12.2024
«Ісці па дошках праз ваду туды, дзе жыве адзін чалавек». Украінскі журналіст раскзаў пра паездкі на Берасцейшчыну і Піншчыну
18.05.2024