Семінар па бяспецы для журналістаў у Кіеве
15 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прадстаўнікоў медыя з Беларусі да ўдзелу ў трэнінгу па бяспецы.
Трэнінг адбудзецца ў апошні тыдзень лістапада ва Украіне, агулам — 8 дзён. Будзе прысвечаны найперш фізічнай бяспецы падчас працы «ў полі». Мяркуецца, што пасля трэнінга яго ўдзельнікі змогуць падзяліцца сваімі ведамі з калегамі ў Беларусі. Колькасць месцаў — абмежаваная.
Патрэбна валоданне англійскай мовай.
Заяўкі дасылаць на пошту press@baj.by з пазнакаю «трэнінг па бяспецы».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў