«Школа маладога пісьменніка» абвяшчае набор на новы навучальны год (дэдлайн 25 кастрычніка)
Заняткі ў школе бясплатныя і праходзяць у фармаце анлайн, так што далучыцца можна з любой кропкі свету.
Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. Выкладчыкі школы прэзентуюць асновы тэорыі прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні тэкстаў з калегамі.
Акрамя практычных заняткаў з пастаяннымі выкладчыкамі, па праграме навучання прадугледжаны лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.
Навучанне працягваецца з лістапада 2022 г. па травень 2023 года. Заняткі будуць праходзіць па суботах.
Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — on-line сустрэчы.
Правілы афармлення заяўкі
Узрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Заяўка павінны ўключаць:
1) уласны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе;
3) спіс з 5–10 кніг ці прозвішчаў аўтараў, якія на вас паўплывалі найбольш.
Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню shkolapismennika2022@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc.
Тэма ліста: Школа 2022–2023
На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e‑mail і кантактны нумар тэлефона.
Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc
Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу!
Колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.
Дэдлайн дасылкі заявак — 25 кастрычніка 2022 г. Падвядзенне вынікаў — 1 лістапада 2022 г. Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з пацвярджэннем залічэння на e‑mail.
Па ўсіх пытаннях пішыце shkolapismennika2022@gmail.com ці на старонцы школы ў Facebook.
Чытайце яшчэ:
Трымаюцца бадзёра, не губляюць надзеі: сабралі навіны ад калег-палітвязняў
Telegram дазваляе «зліваць» асабістыя звесткі дысідэнтаў па ўсім свеце. Вось як гэта адбываецца
Урад ЗША прывітаў вызваленне Алега Груздзіловіча