Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition (дэдлайн — 26 верасня)
Цэнтр новых ідэй запрашае далучыцца да адукацыйнай праграмы ў Стакгольме маладых аўтараў і аўтарак, якія жадаюць навучыцца пісаць якасную аналітыку.
Праграма будзе сфакусавана на тэме выбараў-2025 у Беларусі.
Што чакае ўдзельнікаў:
- фарсайт-сесія пра Беларусь з камандай ЦНІ;
- воркшопы і лекцыі па напісанні добрых аналітычных тэкстаў;
- праца над стварэннем уласных policy briefs на тэму выбараў-2025 (з далейшай афлайн-прэзентацыяй у Варшаве);
- сустрэчы і дыскусіі са шведскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і даследчыкамі аналітычных цэнтраў.
У Школу запрашаюць беларусаў і беларусак да 30 гадоў. Трэба ведаць англійскую мову на ўзроўні не ніжэй за В1, бо большая частка праграмы будзе па-англійску.
Удзельніцы і ўдзельнікі Школы напрыканцы атрымаюць сертыфікаты.
Візіт у Стакгольм запланаваны з 18 па 21 кастрычніка 2024 года (арганізатары забяспечваюць транспарт, пражыванне і харчаванне, але не аказваюць візавую падтрымку).
Дэдлайн для падачы заявак — 26 верасня (уключна).
Каб падаць заяўку, запоўніце форму
Арганізатары адбяруць 10 матываваных кандыдатак і кандыдатаў (перавага — жанчынам і ўдзельніцам і ўдзельнікам ранейшых навучальных праграм Цэнтра новых ідэй).
Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы