Як бясплатна атрымаць спадарожнікавыя здымкі для вашых журналісцкіх расследаванняў: Вэбінар GIJN (27 студзеня)
Міжнародная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) ладзіць адкрыты вэбінар. Эксперты раскажуць пра бясплатныя рэсурсы і пошукавыя стратэгіі, якія дапамогуць журналістам выкарыстоўваць спадарожнікавыя здымкі для сваіх матэрыялаў.
Удзельнікі вэбінара даведаюцца пра даступныя платформы і метады атрымання бясплатных здымкаў, стратэгіі аналізу і апрацоўкі дадзеных, а таксама пра этычныя аспекты іх выкарыстання ў журналісцкіх матэрыялах.
Вэбінар будзе карысны як навічкам, так і дасведчаным у галіне спадарожнікавых здымкаў журналістам.
Мова — англійская, з сінхронным перакладам на рускую і ўкраінскую.
Вэбінар адбудзецца 27 студзеня 2025 года ў 17.00 па Мінску.
Спікеры:
Карл Чэрчыль — журналіст Wall Street Journal, які выкарыстоўвае ў сваіх дата-расследаваннях спадарожнікавыя здымкі для вывучэння экалагічных праблем, выкрыцця парушэнняў у ланцужках паставак і асвятлення глабальных канфліктаў.
Яо Хуа Ло — журналіст з Малайзіі, удастоены ўзнагарод за свае матэрыялы пра праблемы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. У сваіх работах ён часта прымяняе спадарожнікавыя здымкі для адсочвання знішчэння лясоў, незаконнага землекарыстання і разбуральнага ўплыву гаспадарчай дзейнасці чалавека на экасістэмы.
Лаура Курцберг — спецыялістка па візуалізацыі дадзеных, картаграфіі і распрацоўніца навінавых прыкладанняў з фокусам на гісторыі аб экалогіі. Яна выкладала візуалізацыю дадзеных у Міжнародным універсітэце Фларыды і працавала інжынерам-распрацоўшчыкам прыкладанняў у Descartes Labs, дзе спецыялізавалася на геапрасторавым аналізе і апрацоўцы спадарожнікавых здымкаў.
Мадэратарка — Мануэла Андрэоні, вядучая карэспандэнтка Reuters у Бразіліі.