«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў (да 15 сакавіка)
Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».
Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.
Старт прыёма заявак — 15 студзеня, 2019,
Апошні дзень падачы — 15 сакавіка, 2019.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com
Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Хто можа ўдзельнічаць?
Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты, якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):
«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:
-
Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны — для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
-
Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны — для індывідуальных творцаў;
-
Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны — для архітэктараў і рэстаўратараў;
-
Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны — для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
-
Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва — для мастакоў-рэстаўратараў.
Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі
Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса — кампаніі “Remmers”.
“Важна, што пераможцы і праекты з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, — кажа Сцяпан Стурэйка.
Журы конкурса
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек — рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы — рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.
«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны — дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», — кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.
Арганізатар конкурса:
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю гл. тут http://belarus.icomos.org/.
Партнёры конкурса:
Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій (http://remmers.by).
Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).
Інфармацыйныя партнёры:
Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараў стаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Лога інфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, на буклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныя ў прэс-тур. «Гэта фінальная кропка конкурсу, — кажа Аліна Дзеравянка. — Мы плануем паказаць журналістам і прадстаўнікам СМІ месцы дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі і рэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праект стаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379
Круглыя сталы
У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў — чальцы журы конкурса», — кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту. Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.
Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.
Кантактныя асобы конкурса:
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да
Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379
Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні” https://www.facebook.com/stsiapan.stureika
e‑mail: konkurs.icomos@gmail.com.
Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса
тэл. +375295544017.