• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Станьце журналістам новага пакалення: стартуе праграма «Журфак па суботах» (рэгістрацыя да 10 лютага)

    Калі вы беларуска/беларус, ужо працуеце ў медыях, але адчуваеце недахоп ведаў і навыкаў, патрэбу ў авалодванні сучаснымі тэхналогіямі і АI, альбо марыце стаць журналістам ці змяніць працу — гэта праграма для вас. 

    Станьце журналістам новага пакалення: стартуе праграма «Журфак па суботах»

    Мы прапаноўваем вам стаць журналістам новага пакалення. «Журфак па суботах» будзе праходзіць цалкам афлайн па адзінай адукацыйнай праграме ў Вільні і Варшаве (у залежнасці ад краіны, у якой жыве ўдзельніца ці ўдзельнік). 

    Па ўмовах праграмы не аплочваюцца гатэлі, але могуць быць кампенсаваныя выдаткі на транспарт па краіне пражывання. Вось чаму, запаўняючы заяўку, вы павінны выбраць краіну.

    Калі вы знаходзіцеся ў Літве, запоўніце заяўку тут.

    Калі вы жывяце ў Польшчы, запоўніце заяўку тут.

    Што вас чакае?

    Навучанне будзе праходзіць па адзінай праграме ў Варшаве і Вільні ў тры этапы:

    1. Асновы журналістыкі (для пачаткоўцаў) — сакавік-травень 2025 года.
    2. Павышэнне кваліфікацыі (для дзейных журналістаў) — кастрычнік-снежань 2025 года.
    3. Спецыялізацыя (для паглыбленага вывучэння) — люты-красавік 2026 года.

    На кожны этап будзе праводзіцца асобны набор.

    Цяпер мы аб’яўляем набор на першы этап «Асновы журналістыкі» (для пачаткоўцаў).

    Заняткі будуць праходзіць па суботах, 10 тыдняў запар.

    У Вільні навучанне пройдзе з 1 сакавіка па 24 траўня 2025 года.

    У Варшаве — з 15 сакавіка па 31 траўня 2025 года.

    У працэсе навучання вы:

    • засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі;
    • зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы;
    • даведаецеся пра самыя сучасныя практыкі і досвед сусветных медыяў;
    • пройдзеце практыку ў беларускіх незалежных медыях;
    • апублікуеце свае першыя матэрыялы ў СМІ.                                                                                                                        

    «Журфак па суботах» — гэта сумесны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for East­ern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры суфінансаванні з боку Еўрапейскай Камісіі.

    Не згубіце свой шанец стаць часткай новага пакалення журналістаў! Падайце заяўку на першы этап «Асновы журналістыкі» да 10 лютага 2025 года.

    Для запаўнення рэгістрацыйнай анкеты

    Жывяце ў Літве? Абярыце: заяўка для Вільні. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@baj.media.

    Жывяце ў Польшчы? Абярыце: заяўка для Варшавы. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@solidarityby.eu.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці