Стажыроўка для журналістаў Knight Science Journalism Fellowship Program (ЗША, да 28 лютага)
31 студзеня 2018
Knight Science Program набірае кандыдатаў на стажыровачную праграму (12 жніўня 2018 - 25 траўня 2019) і запрашае журналістаў з усяго свету для ўдзелу ў гэтай унікальнай магчымасці, якая зможа спрыяць павышэнню кар'ернага росту.
Студэнты і студэнткі змогуць атрымаць багаты і разнастайны мікс навучальных семінараў, удзельнічаць у навукова-даследчых паездках, браць інтэрв’ю і таксама шмат чытаць і пісаць. Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў за 70 000 $ і таксама дадатковыя прывілеі, як напрыклад поўная медыцынская страхоўка. Дэдлайн — 28 лютага.
Праграма складаецца з:
- Семінараў — семінары рэгулярна праводзяцца вядомымі даследчыкамі і медыя прафесіяналамі.
- Экскурсіі — штогод праводзяцца экскурсіі ў розныя месцы, якія ўяўляюць асаблівую цікавасць для навукі і пісьменнікаў.
- Тэхнічныя медыя-трэнінгі — многія тэлеканалы хочуць каб іх супрацоўнікі вярнуліся са школы з больш высокімі тэхнічнымі здольнасцямі.
- Сімпозіумы — перыядычна будуць арганізаваны 1–2 сімпозіума на тэмы: навука, журналістыка, тэхналогіі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Журналісты, якія працуюць на поўную стаўку альбо ў арганізацыі, альбо самі на сябе. Журналісты, ці пісьменнікі, якія працуюць не поўны працоўны дзень не могуць удзельнічаць у праграме.
- Тыя, хто маюць хаця б 3‑х гадовы досвед працы ў такіх сферах: навука, тэхналогіі, медыцына, навакольнае асяроддзе.
- Рэпарцёры, пісьменнікі, рэдактары, прадзюсары, ілюстратары, рэжысёры, фотажурналісты. Кандыдаты могуць працаваць у газетах, часопісах, на тэлебачанні, радыё.
Для падачы заяўкі неабходныя такія дакументы:
- Прафесійная аўтабіяграфія,
- Рэзюмэ,
- Прапанову аб праекце, які кандыдат хацеў бы ажыццявіць падчас стажыроўкі.
- Прыклады работ.
- Тры рэкамендацыйных лісты.
- Вынікі тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай.
- Заяўку можна падаць анлайн на сайце арганізатара.
Крыніца: ksj.mit.edu
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Гомелі распачаўся суд над відэааператарам Андрэем Толчыным
05.03.2024
«Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых
19.12.2023
Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
05.02.2024
YouTube-канал украинского информагентства признали «экстремистским»
23.09.2024