Стажыроўка для журналістаў/к у Брусэлі (заяўкі да 15 ліпеня)
15 мая 2019
Калі вучышся або працуеш у журналістыцы, можаш паўдзельнічаць у мерапрыемстве ад Еўрапейскай камісіі, дзе прапаноўваюць абмеркаваць праграмы, якія праводзіць ЕС. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаны ў Брусэль 6-11 кастрычніка.
Падчас мерапрыемства вы зможаце:
-
удзельнічаць у трэнінгах па журналістыцы;
-
наведаць штаб-кватэру ЕС па пытаннях СМІ і іншыя ўстановы ЕС;
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
-
напісаць артыкул (400 – 1000 слоў)
-
зняць кароткае відэа (2–3 хвіліны)
-
відэа ці артыкул павінны асвятляць мерапрыемства або праекты, якія былі прафінансаваны Еўрапейскім фондам рэгіянальнага развіцця або Фондам адзінства.
Форма заяўкі на удзел — youth4regions.win
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Таццяну Пыцько аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
24.04.2024
Суд у Брэсце прызнаў «экстрэмісцкай» старонку блогера Аляксандра Кабанава ў Instagram
22.11.2024
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: суполкі «Новости из TUT.BY» у «Одноклассниках» і «Это Витебск, детка!» у «ВКонтакте» і іншыя
16.01.2025
«Медыяжаба»: Як пісаць пра Лукашэнку так, каб не пісаць пра яго ўвогуле
06.11.2024