Стажыроўкі Thomson Reuters для пачынаючых журналістаў (дэдлайн — 15 снежня)
Студэнты і нядаўнія выпускнікі, якія цікавяцца журналістыкай, могуць падаць заяўкі на аплочваемую стажыроўку.
Reuters прапануе пачынаючым журналістам магчымасць вучыцца ў найбуйнейшым у свеце міжнародным мультымедыйным інфармацыйным агенцтве. Праграма стажыровак арганізаваная кампаніей Thomson Reuters.
Большасць стажыровак пройдзе летам 2025 года ў Нью-Йорку, Мехіка, Лондане, Найробі і Сінгапуры; працягласць стажыроўкі — каля 12 тыдняў.
Reuters шукае кандыдатаў рознага профілю: рэпарцёраў, прадзюсараў, фотажурналістаў і спецыялістаў па апрацоўцы дадзеных, якія жадаюць расказваць гісторыі для сусветнай аўдыторыі. Праграмастажыроўкі дае магчымасць паскорыць журналісцкую кар’еру і развіць навыкі ў розных галінах СМІ.
Праграмы сфарміраваны як экспрэс-курсы па асвятленні агульных, палітычных і бізнес-навін. Перад пачаткам працы стажоры на працягу некалькіх дзён пройдуць навучанне.
Кандыдаты павінны скончыць не менш за два курсы універсітэта, мець досвед працы ў журналістыцы, а таксама выдатныя камунікатыўныя навыкі.
Дзе падаць заяўку
- Для стажыроўкі ў Нью-Йорку заяўку можна падаць тут
- Для стажыроўкі ў Лондане заяўку можна падаць тут
- Для стажыроўкі ў Мехіка заяўку можна падаць тут
- Для стажыроўкі ў Найробі заяўку можна падаць тут
- Для стажыроўкі ў Сінгапуры заяўку можна падаць тут
Дэдлайн падачы заявак — 15 снежня 2024 года.