• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Storymaking: як расказаць гісторыю за 15 секунд. Лекцыя Сяргея Гудзіліна па стварэнню сторыз у Instagram (1 красавіка)

    Інстаграм цяпер не проста сацсетка, а сервіс, які цалкам змяніў масавую візуальную культуру і спосабы спажывання кантэнту.

    Сяргей Гудзілін пакажа на вэбінары, як ствараць творчы, інфармацыйны ці камерцыйны кантэнт дзякуючы мабільным інтэрфейсам.

    За дзве гадзіны слухачы атрымаюць базавыя веды па:
    — тэхналогіях сторытэлінгу;
    — жанравых асаблівасцях;
    — мантажу; 
    — эфектах;
    — дызайн-макетаванню ў сторыз Insta­gram.  

    На прыкладах сусветных брэндаў, медый і ўласнага досведу лектар пакажа, як можна выкарыстоўваць сторыз Insta­gram у камунікацыі з аўдыторыяй. Як гэта можна рабіць па-мастацку захапляльна і па-журналісцку прафесійна.
    Пра лектара 

    Сяргей Гудзілін, медыяактывіст. Сфера інтарэсаў: фатаграфія, web-дакументалістыка і журналістыка, лічбавае мастацтва і акцыянізм, відэаарт і дызайн.

    Яго кліенты: Nation­al Geo­graph­ic mag­a­zine, The New York Times, Forbes, Gaze­ta Wybor­cza, Sven­s­ka Dag­bladet, 11 FREUNDE, Lenta.ru, РБК, The Vil­lage, «Наша Ніва», «ИМЕНА», KYKY.ORG, Sam­sung, Volk­swa­gen, MTС.

    Дзе: вэбінар пройдзе на платформе ZOOM
    Калі: 1 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Вэбінар пройдзе ў межах адукацыйнага марафона «7+ лічбавых навыкаў, на якія варта зраіць стаўку ў 2021 годдзе». Яго ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці